У Менску надумалі ўсталёўваць новыя дарожныя знакі, якіх няма ў ПДР
2- 16.01.2025, 11:57
- 4,258
Стала вядома, дзе менавіта паставяць, і што яны будуць азначаць.
У Менску неўзабаве павінны з'явіцца новыя дарожныя знакі, якіх няма ў дзейнай рэдакцыі Правілаў дарожнага руху (ПДР). У ДАІ ГУУС Менгарвыканкама паказалі, як яны будуць выглядаць, дзе іх можна будзе сустрэць і што будуць азначаць.
Новыя знакі надумалі ўкараніць для таго, каб знізіць "візуальны шум" для кіроўцаў і зменшыць колькасць дарожных знакаў на стойках. Для гэтага некаторыя знакі, зафіксаваныя ў беларускіх ПДР, аб'яднаюць, перадае «Менск-Навіны».
Так, вырашылі аб'яднаць знак 5.15 "Месца стаянкі" з дадатковай інфармацыйнай таблічкай 7.8 "Платныя паслугі", што на выхадзе дасць падобны новы знак, які абазначае месцы платнай паркоўкі:
Яшчэ адзін новы знак атрымаецца пасля аб'яднання знака 5.15 "Месца стаянкі" з дадатковай інфармацыйнай таблічкай 7.17 "Інваліды". Ён будзе адзначаць, адпаведна, месцы паркоўкі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Як адзначыў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Дзяніс Лівановіч, такія знакі ўжо выкарыстоўваюцца ў суседняй Расеі і, як паказала практыка суседняй дзяржавы, гэта дае магчымасць зменшыць візуальную нагрузку на кіроўцу.
Лівановіч таксама растлумачыў, што нягледзячы на тое, што новыя знакі ў ПДР не ўнесеныя, яны былі ўзгодненыя з галоўнай управай ДАІ МУС Беларусі і пакуль будуць выкарыстоўвацца ў якасці экспэрыменту.