Украінскі ЦПД: У Тамбоўскай вобласці РФ атакаваны парахавы завод
- 16.01.2025, 11:55
- 2,364
Гэта ключавы для расейскага ВПК аб'ект.
Украіна атакавала Тамбоўскі парахавы завод РФ. Гэта ўжо не першая атака на гэты аб'ект, паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыяй пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка.
Ён зазначыў, што гэты завод з'яўляецца адным з ключавых аб'ектаў расейскага ВПК, які задзейнічаны ў вайне супраць Украіны. Там вырабляецца порах, які выкарыстоўваецца для розных відаў стралковай зброі, артылерыйскіх і рэактыўных сістэм.
Акрамя таго, Тамбоўскі парахавы завод вырабляе калаксілін, які выкарыстоўваецца ў стварэнні выбуховых рэчываў і іншых спецыялізаваных прадуктаў.
Прадпрыемства з'яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў выбуховых матэрыялаў для войска РФ. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне вытворчасць на заводзе значна ўзрасла.
Тым часам у сеціве распаўсюджваюць відэа, на якім бачна, як беспілотнік ляціць да аб'екта, а таксама чуваць вельмі гучны гук трапляння ў мэту. Пры гэтым працавала расейская СПА.