Медык паставіў Лукашэнку новы дыягназ
35- 16.01.2025, 12:15
- 18,498
Чаму дыктатар сіпіць?
Лукашэнка на апошніх сустрэчах ледзь размаўляе. Палітолаг Дзмітрый Балкунец папрасіў медыка паставіць дыктатару дыягназ:
- Сіпласць голасу можа быць звязаная з ціскам на дыхальныя шляхі ў выніку цяжкай ступені атлусцення (ІМТ прыкладна 42). Гэта стварае дадатковую нагрузку на арганізм і можа здушваць дыхальныя шляхі, што ўплывае на голас. У яго назіраецца дыхавіца.
Акрамя таго, ёсць імавернасць праблем з галасавымі звязкамі. Таксама неабходна ўлічыць узроставыя змены, якія ўплываюць на працу нерваў, якія кіруюць галасавымі звязкамі. Не выключана, што сіпатасць звязаная з прыёмам некаторых лекаў.
Для дакладнага дыягназу патрабуецца больш інфармацыі.