16 студзеня 2025, Чацвер, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ заходзяць у тыл ворага пад Курскам

3
УСУ заходзяць у тыл ворага пад Курскам

Тактыка ўкраінскіх вайскоўцаў дазваляе ім нечакана захопліваць новыя тэрыторыі РФ.

УСУ ўжо 6 месяцаў утрымліваюць вялікі пляц на тэрыторыі краіны-агрэсаркі Расеі ў Курскай вобласці. Акупанты ўжо некалькі разоў атрымлівалі загад вярнуць страчаныя тэрыторыі, аднак ім дагэтуль не ўдаецца гэта зрабіць.

На гэта ёсць некалькі прычын. Пра гэта ў чаце на «Главред» расказаў былы намеснік старшыні СБУ, генерал-маёр запасу СБУ Віктар Ягун. Паводле ягоных слоў, найперш трэба звярнуць увагу на тое, што ў баявых дзеяннях на Куршчыне амаль не бяруць удзел кадравыя вайскоўцы РФ.

«Безумоўна, пэўныя навучаныя сілы расейцы падцягнулі, напрыклад, 810 брыгаду марской пяхоты. Ды трэба бачыць гэтых расейскіх марскіх пяхотнікаў! Я выдатна памятаю 810 брыгаду ў Севастопалі: гэта былі двухметровыя дылды. Цяпер такіх марскіх пяхотнікаў там няма. Ды і ўвогуле, Расея не мае кадравых войскаў, якія яна можа выкарыстоўваць для супрацьдзеяння ўкраінцам. Вядома, я не кажу, што нашы вайскоўцы ўсё, як адзін, волаты, але ў нас сітуацыя іншая», - адзначыў ён.

Акрамя гэтага важкай прычынай, чаму вораг зазнае няўдачы з'яўляецца тое, што ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць тактыку манеўранай вайны, а не суцэльнага фронту. Таму кожная спроба наступу акупантаў выглядае прыкладна так: войска РФ заходзіць у вёску, але там нікога няма, пасля чаго высвятляецца, што УСУ зайшлі ў толькі што пакінуты ворагам населены пункт з тылу.

«Гэта значыць нашыя проста абыходзяць войска ворага і заходзяць з іншага боку яму ў тыл. І тады расейцы ў паніцы адступаюць, бо не разумеюць, што будзе далей. Вось такая вайна: адзін за адным ганяюцца. І менавіта Украіна навязвае расейцам такую вайну», - растлумачыў Ягун.

У той жа час варожае войска выкарыстоўвае зусім іншыя метады захопу населеных пунктаў на Куршчыне. Звычайна акупанты проста выкарыстоўваюць КАБы, якія ляцяць па гарадах і вёсках РФ і руйнуюць дамы саміх расейцаў.

Адносна асабовага складу супраціўніка ў Курскай вобласці - са слоў Ягуна, большасць там складаюць жаўнеры тэрміновай службы і паўночнакарэйскія вайскоўцы. Нягледзячы на ўсе запалохванні, салдаты з КНДР не паказалі сваёй моцы і наадварот - напалоханыя тым, што адбываецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках