У Менску адкрылі новы хуткасны аўтобусны маршрут
5- 16.01.2025, 14:00
- 5,274
Першы рэйс запланаваны на 20 студзеня.
Мінсктранс абвясціў аб новым аўтобусным маршруце № 171С, які з мінімальнай колькасцю прыпынкаў злучыць мікрараён Сокал з дыспетчарскай станцыяй "Шабаны". Першы рэйс запланаваны на 20 студзеня, і гэты маршрут будзе працаваць толькі буднямі, піша telegraf.news.
Аўтобус забяспечыць сувязь аддаленага мікрараёна з сацыяльнымі ўстановамі ў мікрараёне Шабаны.
Акрамя таго, з 25 студзеня 2025 года маршрут № 173С «Сокал — Нацыянальны аэрапорт Мінск» будзе працаваць і ў выходныя, паведамілі на прадпрыемстве. Таксама зменіцца расклад руху аўтобуса № 112С «Аўтастанцыя «Аўтазаводская» — мікрараён Сокал».