Міністэрства аховы здароўя арганізуе аўтаматычны збор звестак пра беларусак
6- 16.01.2025, 14:16
- 6,564
Фінансаваць будуць за кошт рэспубліканскага бюджэту.
У Беларусі створаць аўтаматычную сістэму, якая будзе збіраць і аналізаваць інфармацыю аб імунізацыі грамадзян. Пастанова ўжо апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Збіраць і аналізаваць інфармацыю аб прышчэпках будзе Міністэрства аховы здароўя. Для гэтага плануюць выкарыстоўваць аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму "Справаздача". Яе аператар - Агенцтва сэрвісізацыі і рэінжынірынгу.
Фінансаваць работу агенцтва будуць за кошт рэспубліканскага бюджэту, што выдзяляецца Міністэрству аховы здароўя.
Акрамя гэтага, у дакуменце ёсць спіс персанальных звестак беларусаў, якія будуць захоўвацца ў сістэме. Так, гэта ідэнтыфікацыйны нумар, П.І.І., дата нараджэння, звесткі рэгістрацыі на месцы жыхарства, месца працы, нумар тэлефона і г. д. Захоўваць гэтыя звесткі ў сістэме будуць на працягу трох гадоў з даты іх унясення.