Міліцэйскага стукача судзілі за крадзеж і абразу Лукашэнкі
2- 16.01.2025, 14:54
- 7,560
Гэта можа быць правакацыяй.
Летась у лістападзе ў судзе Маскоўскага раёну Менску разглядалася справа Максіма Віктаравіча Палонскага.
Мужчыну абвінавачвалі ў крадзяжы (ч. 2 арт. 205 КК РБ) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК РБ), піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».
Выданне звяртае ўвагу, што асабістыя звесткі абвінавачанага цалкам супадаюць са звесткамі раней судзімага інфарматара, які працаваў пад прыкрыццём у спецыяльнай установе «Ларыскор», вядомай як шырма для інфарматараў.
31 студзеня 2025 года ў Менскім гарадскім судзе будзе разгледжаная апеляцыя Палонскага.
Калі выказаць здагадку, што абвінавачаны сапраўды той самы інфарматар, то палітычнае абвінавачанне магло быць выстаўленае адмыслова, каб ён змог увайсці ў давер да палітычных зняволеных.