16 студзеня 2025, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Фіцо гуляе ў вельмі небяспечныя рэчы

2
Зяленскі: Фіцо гуляе ў вельмі небяспечныя рэчы

Славацкі прэм'ер не разумее, што такое вайна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што прэм'ер-міністр Славакіі Робэрт Фіцо гуляе ў вельмі небяспечныя рэчы. Як піша УНІАН, пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў у інтэрв'ю польскім СМІ па выніках візіту ў Варшаву.

Зяленскі адрэагаваў на бягучую пазіцыю славацкіх уладаў.

“Я думаю, што найбольшы выклік у тым, што палітычныя людзі не разумеюць да канца, што такое вайна. І яны выкарыстоўваюць проста кан'юнктурную атмасферу ў тым ці іншым грамадстве, і калі зараз вельмі папулярна казаць - што так, трэба з расейцамі сябраваць і гэтак далей, і трэба ім усё аддаць, і не трэба Украіне дапамагаць зброяй, і трэба гэтыя ланцужкі дапамогі спыніць. Гэта такая палітычная кан'юнктура ў Славакіі. Гэта не пра людзей, ці не пра ўсіх людзей. У іх ёсць розныя меркаванні ў Славакіі. Але кіраўніцтва Славакіі гуляе ў вельмі небяспечныя рэчы”, - падкрэсліў Зяленскі.

Паводле слоў прэзідэнта, прэм'ер Славакіі Робэрт Фіцо "ў гэта гуляе, пакуль вайна не прыйшла ў яго дом", і ён гэтага не разумее.

"Я думаю, што зло павінна быць пакаранае", - адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках