16 студзеня 2025, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы скардзяцца, што абменнікі не прымаюць старыя даляры

5
Беларусы скардзяцца, што абменнікі не прымаюць старыя даляры

У асацыяцыі банкаў распавялі, ці так гэта.

Нядаўна ў сацсетках абмяркоўвалі «старыя» даляры, з якімі могуць узнікаць праблемы ў абменніках: нібыта некаторыя банкі могуць перастаць прымаць купюры старога ўзору або пачнуць браць за гэта камісію. Ці так гэта, дзяржагенцтву «Минск-Новости» распавёў старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Міхаіл Правораў.

Правораў адзначыў, што гэта няпраўда:

- У банках няма абмежаванняў па прыёме даляраў старога ўзору. Даляры ЗША, пачынаючы з 1928 года выпуску, з'яўляюцца законным аплатным сродкам у адпаведнай замежнай дзяржаве, і таму падлягаюць прыёму ў касах беларускіх банкаў.

З яго слоў, цяпер усе банкі працуюць паводле правіл, прадугледжаных падпісаным імі «Пагадненнем аб выкарыстанні адзінага пераліку прыкмет аплатнасці банкнот у замежнай валюце» (за выключэннем расейскіх рублёў), у рамках якога патрабаванні да прыёму даляраў адзіныя.

Банкі прымаюць і выдаюць наяўную замежную валюту, калі банкноты не пашкоджаныя і не трухлявыя, гэта значыць, адпавядаюць пераліку прыкмет аплатнасці.

- Пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый, напрыклад, куплі валюты можна папрасіць работніка банка выдаць банкноту даляраў ЗША менавіта новага ўзору, але пры яе наяўнасці ў касе, - дадаў Правораў.

Такім чынам, купюры старога ўзору валодаюць тым жа статусам, што і новага: ніякіх абмежаванняў на іх куплю і продаж няма, камісія не спаганяецца.

Журналіст дзяржагенцтва выбарачна звярнуўся ў абменныя пункты розных банкаў. Ва ўсіх выпадках абменнікі пагадзіліся прыняць даляры старога ўзору без праблем. Курс пры гэтым быў звычайным. На пытанне, ці могуць выдаць купюры новага ўзору, адказалі станоўча ў кожным абменніку.

Банкноты даляраў, еўраў і расейскіх рублёў з пашкоджаннямі прымаюцца ў буйных банках з камісіяй 5% ад сумы ў беларускіх рублях, але не менш як 25 рублёў, згодна са спісам прыкмет аплатнасці валюты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках