16 студзеня 2025, Чацвер, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Пуцін будзе прасіць у Кім Чэн Ына новае «гарматнае мяса»

Эксперт: Пуцін будзе прасіць у Кім Чэн Ына новае «гарматнае мяса»
КІМ ЧЭН ЫН

Паўночнакарэйскія вайскоўцы могуць з'явіцца і на іншых адцінках фронту.

Недаацэньваць вайскоўцаў з КНДР, якія ваююць на баку Расеі ў Курскай вобласці, нельга. Яны дэманструюць вытрымку на полі бою, добрую фізічную падрыхтоўку. Яны вучацца, спрабуюць набірацца баявога досведу. Няма сумневаў, што Пуцін будзе прасіць у Кім Чэн Ына адправіць на фронт новых жаўнераў. Не выключана, што яны з’явяцца і на іншых адцінках фронту. Такім меркаваннем падзяліўся спікер Украінскага добраахвотніцкага войска Сяргей Братчук у эфіры тэлеканала FREEДОМ сёння, 16 студзеня.

«Недаацэньваць гэтага супраціўніка мы не можам. Паўночнакарэйцы дэманструюць вытрымку на поле бою, добрую фізічную падрыхтоўку. Яны вучацца, спрабуюць набірацца баявога досведу. Але ў кожным выпадку нават ідэалагічная прашыўка не дапаможа, я ўпэўнены, паўночнакарэйцам, скажам так, зрабіць свой вялікі ўнёсак у расейскія дзеянні, у тым ліку на Курскім фронце. Цалкам магчыма, што яны могуць з'явіцца і на іншых лакацыях фронту. І тое, што Пуцін будзе прасіць новае «гарматнае мяса», у мяне няма ніякіх сумневаў», - сказаў Братчук.

Але пасля ўзяцця ў палон паўночнакарэйскіх жаўнераў, мяркуе ён, ва Украіны ёсць важкія довады ўдзелу КНДР у вайне. І гэта - яшчэ адзін аргумент для хаўруснікаў узмацніць дапамогу Кіеву.

«Трэба, напэўна, нават сказаць дзякуй Кім Чэн Ыну. Я, вядома, з іроніяй кажу, лепш бы іх не было. Але, у кожным выпадку, тое, што яны з'явіліся, тое, што яны ўзятыя ў палон, з'яўляецца довадам удзелу Паўночнай Карэі ў расейска-ўкраінскай вайне. Думаю, што многіх нашых хаўруснікаў, напрыклад, Паўднёвую Карэю і іншыя краіны, гэта падштурхне да больш актыўных дзеянняў. Да перадачы Украіне дастатковай колькасці тэхналагічнага ўзбраення, якое зменіць сітуацыю на полі бою на карысць нашай краіны. Прынамсі, гэта дапаможа нам з часам перахапіць ініцыятыву на фронце. Свет чарговы раз упэўніўся і ў тым, што наша выведка працуе вельмі добра. А яна паведаміла ўсе звесткі аб з'яўленні паўночнакарэйцаў задоўга да таго, як яны з'явіліся на полі бою», - рэзюмаваў госць эфіру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках