Зяленскі назваў чатыры краіны, якія выступаюць супраць сяброўства Украіны ў NATO
20- 16.01.2025, 18:31
- 18,852
Яны адкрыта выказалі сваю пазіцыю.
Злучаныя Штаты Амерыкі, Вугоршчына, Славаччына і Нямеччына выступалі супраць уступлення Украіны ў Паўночнаатлантычны Альянс.
Як паведамляе карэспандэнт unian.net, пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас заяў для СМІ з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармерам. Украінскі лідар таксама адзначыў, што гэтая інфармацыя ўжо не з'яўляецца таямніцай:
«ЗША, Вугоршчына, Славаччына і Нямеччына - яны былі шчырыя, яны не хацелі бачыць нас у NATO. Гэта адкрытая размова. І мне падаецца, што тут няма сакрэтаў, што гэта чатыры краіны, якія з розных сваіх прычын пакуль не бачылі Украіну ў NATO».
Нагадаем, што падчас саміту Альянсу ў 2023 годзе краіны-сябры NATO знялі для Украіны патрабаванне аб плане дзеянняў па сяброўстве, але не сталі даваць запрашэнне.