Лукашэнка прапанаваў Польшчы закрыць усе пункты пропуску на мяжы
26- 16.01.2025, 19:48
- 21,242
Дыктатар заявіў, што «мы туды не ездзім».
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не пярэчыць супраць закрыцця Польшчай усіх пагранічных пропускаў на граніцы з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў сваім прапагандыстам, паведамляе БелТА.
«Ды хоць усё няхай закрыюць. Мы ж туды не ездзім, мы туды нічога не возім», - заявіў Лукашэнка. Ён нагадаў, што Польшча ўвяла санкцыі супраць ягонага рэжыму. «Увялі - добра», - сказаў узурпатар.
Ён таксама дадаў, што не будзе «з пятлёй на шыі» абараняць палякаў, якія «накінулі санкцыі». Дыктатар адзначыў, што ягоны рэжым не змагаецца супраць міграцыі і людзей, якія хочуць жыць у Польшчы і ідуць туды.
Улады Польшчы закрылі апошні грузавы памежны пераход «Кукурыкі» — «Казловічы» для грузавых аўтамабіляў, якія едуць з Беларусі, 10 ліпеня 2024 года. Гэты пагранпераход быў апошнім працоўным грузавым пунктам пропуску на граніцы з Польшчай. Пагранпункт «Брузгі» - «Кузня Беластоцкая» быў закрыты ўвосень 2021 года, «Бераставіца» - «Баброўнікі» - у пачатку 2023 года. «Брэст» - «Тэрэспаль» абслугоўвае толькі пасажырскі транспарт.