16 студзеня 2025, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўдарыла дронам па Кіеве ў дзень візіту прэм'ера Вялікай Брытаніі

2
Расея ўдарыла дронам па Кіеве ў дзень візіту прэм'ера Вялікай Брытаніі

Вялікая Брытанія і Украіна падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі на 100 гадоў.

У Кіеве ў дзень візіту прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Кіра Стармера, 16 студзеня, спрацавала паветраная трывога праз расейскі беспілотнік. Пра гэта паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

Па цэлі недалёка ад Марыінскага палаца, дзе праходзіла сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага са Стармерам, адпрацавала сістэма супрацьпаветранай абароны. Паветраныя сілы Украіны паведамілі пра набліжэнне дрона з усходу ў 12:09. «У цэнтры сталіцы працуюць сілы СПА. Знаходзьцеся ў сховах!» – папярэдзіў Клічко. У 12.29 быў абвешчаны адбой трывогі.

Паводле звестак гарадскіх уладаў, у выніку атакі ніхто не пацярпеў, але ў адным з раёнаў аскепкі беспілотніка, які ўпаў, пашкодзілі аўтамабіль, а ў іншым раёне – фасад будынка. Усяго падзенне абломкаў было зафіксаванае ў пяці раёнах Кіева.

Стармер пракаментаваў атаку, адзначыўшы, што гэта чарговы напамін, што Украіне даводзіцца пражываць штодня. «І напамін, што гэтая вайна – вынік расейскай агрэсіі. Гэта не проста незаконная вайна, Украіне патрэбны доўгі мір», – заявіў брытанскі прэм'ер.

«Мы таксама перадамо прывітанне», – сказаў Зяленскі журналістам, намякнуўшы на зваротны ўдар па Расеі.

У чацвер Ваенна-паветраныя сілы Украіны заявілі, што збілі 34 з 55 расейскіх беспілотнікаў, запушчаных падчас начнога нападу, яшчэ 18 не дасягнулі цэлі.

Вялікая Брытанія і Украіна раней падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі на 100 гадоў. Дамова ахоплівае шырокі спектр тэмаў, уключаючы гандаль, абарону, навуку, адукацыю, культуру і энэргетыку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках