16 студзеня 2025, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магіляўчанка заплаціла 2,5 тысячы рублёў за ўстаноўку аперацыйнай сістэмы, драйвераў і антывірусу

9
Магіляўчанка заплаціла 2,5 тысячы рублёў за ўстаноўку аперацыйнай сістэмы, драйвераў і антывірусу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што было далей.

Пракурор Магілёва пачаў крымінальную справу аб махлярстве ў дачыненні да 19-гадовага самазанятага жыхара Менска. Прычынай стала высокая плата за паслугі, прапанаваныя 69-гадовай магіляўчанцы, паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

У верасні 2024 года магіляўчанка звярнулася праз аб'яву з мэтай рамонту і абслугоўвання персанальнага камп'ютара.

«Прыбылы малады чалавек выканаў, паводле ягоных словаў, устаноўку аперацыйнай сістэмы, драйвераў і антывірусных праграмаў. Пасля заканчэння працы ён заявіў пра неабходнасць платы за паслугі памерам 2,5 тысячы рублёў», – расказалі ў пракуратуры

Аддаўшы ўсе грошы, жанчына праз некаторы час стала ўсведамляць, што яе падманулі. Яна звярнулася ў пракуратуру, там ініцыявалі праверку.

«Вызначана, што малады чалавек, злоўжываючы даверам, увёў жанчыну ў зман наконт аб'ёму паслуг і істотна завысіў іх кошт. Рэальны кошт выкананай працы не перавышаў 100 рублёў», – мяркуюць у пракуратуры.

Пракурор Магілёва пачаў крымінальную справу аб махлярстве паводле ч. 1 арт. 209 КК, і цяпер менскаму кампутарніку пагражае пакаранне ад штрафу да трох гадоў калоніі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках