«Два разы пхнеш і катаешся хвілінаў 15»
7- 16.01.2025, 20:49
- 3,342
У Гародні ёсць незвычайныя арэлі – з чырвоных «Жыгулёў».
Незвычайную канструкцыю ў адным з двароў мікрараёна Зарыца ў Гародні заўважылі чытачы a target="_blank" href=https://newgrodno.by/society/grodnenets-prevratil-legkovushku-v-neobychnye-kacheli/>Newgrodno.by. Кузаў ад машыны гаспадар ператварыў у арэлі, піша выданне.
Мечыслаў, гаспадар дома, увазе здзіўляецца. Маўляў, дзіўна, што заўважылі толькі цяпер. Гісторыі гэтай, гаворыць, ужо шмат гадоў.
Калісьці сябар прыгнаў да яго ў двор «Жыгулі» 11-й мадэлі. «Кажа, на лецішчы месца мала, няхай у цябе пастаіць. Я пагадзіўся», – успамінае Мечыслаў.
Так мінула некалькі гадоў. Машынай сябар не карыстаўся, яна літаральна ўрастала ў зямлю.
«Мне стала шкада. Звярнуўся да яго, прапанаваў даць машыне другое жыццё. Сябар не пярэчыў», – расказвае мужчына.
Ён прывык, што ўсё для гаспадаркі прасцей зрабіць, чым, напрыклад, набыць на баку. Вось і тут увасабляў ідэю ў жыццё сваімі рукамі.
Для пачатку машыну палегчылі: знялі рухавік, адразалі пярэднюю частку кузава, але твар з фарамі, бамперам і кратамі радыятара для прыгажосці прыварылі проста пад лабавым шклом. Здаецца, такі падыход дазволіў дабіцца і добрага балансу.
У бетонны падмурак умантавалі апоры. А машыну на іх падвесілі на ланцугах.
«Вага атрымалася блізу 700 кілаграмаў. Але варта штурхнуць літаральна два разы – і будзеш катацца хвілінаў 15 дакладна», – паказвае, як працуюць арэлі, Мечыслаў.
Ён успамінае, што дзеці, а потым і ўнукі шмат часу праводзілі на гэтых арэлях. Часам нават даводзілася дзяліць чаргу. А цяпер усе выраслі, таму «Жыгулі» «катаюцца» ўсё радзей.
«Але здымаць яе не планую. Хто ведае, можа, хутка з'явяцца праўнукі, так будзе забаўка і для іх», – усміхаецца мужчына.