Войска КНДР у Курскай вобласці неўзабаве будзе поўнасцю знішчанае
3- 17.01.2025, 8:03
- 14,240
Аналітыкі назвалі дату.
На сёння ў Курскай вобласці знаходзяцца 12 тысяч жаўнераў Паўночнай Карэі. Пры цяперашніх тэмпах страт, увесь гэты кантынгент можа быць забіты або паранены ў баях ужо да сярэдзіны красавіка 2025 года.
Пра гэта паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
У справаздачы нагадалі заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб тым, што на пачатак студзеня, у Курскай вобласці былі забітыя або параненыя 3800 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.
У Інстытуце таксама ўзгадалі заяву міністра абароны Украіны Рустэма Умерава ад 5 лістапада 2024 года, у якой ён заявіў, што войскі КНДР удзельнічаюць у "невялікіх" сутыкненнях у Курскай вобласці.
Зрэшты, 6 снежня расейскія вайсковыя блогеры пачалі сцвярджаць, што паўночнакарэйскія войскі ўдзельнічаюць у больш маштабных баявых дзеяннях у рэгіёне.
Такім чынам, у ISW падлічылі, што страты паўночнакарэйскіх войскаў складаюць прыкладна 92 жаўнеры ў дзень з моманту, калі яны пачалі ўдзельнічаць у буйных баях у пачатку снежня 2024 года.
У Інстытуце згадалі, што Паўночная Карэя перакінула ў Курскую вобласць блізу 12 тысяч вайскоўцаў. І мяркуюць, што ўвесь гэты паўночнакарэйскі кантынгент можа быць забіты або паранены прыкладна за 12 тыдняў (арыентыровачна да сярэдзіны красавіка 2025 года), калі паўночнакарэйскія войскі будуць працягваць несці такія ж высокія страты ў будучыні.
"Паўночнакарэйскія войскі, імаверна, будуць працягваць адчуваць большыя суадносіны параненых да загінуўшых, што характэрна для ўзброенага канфлікту. І незразумела, ці вернуцца параненыя паўночнакарэйскія жаўнеры ў строй, і калі вернуцца, то калі менавіта", - адзначаюць у ISW.