17 студзеня 2025, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракета Starship Ілана Маска ўзарвалася падчас тэставага палёту

6
Ракета Starship Ілана Маска ўзарвалася падчас тэставага палёту

Праз 8,5 хвілін пасля запуску.

Ракета Starship кампаніі SpaceX Ілона Маска ўзарвалася падчас сёмага выпрабавальнага палёту. Гэта першы з 2023 года выпадак, калі SpaceX не ўдалося вывесці карабель на зададзеную траекторыю - у лістападзе 2023 года SpaceX страціла карабель прыкладна праз восем хвілін пасля запуску.

Як піша Bloomberg, ракета стартавала на аб'екце SpaceX Starbase ў Тэхасе а 16:37 паводле мясцовага часу ў чацвер. Меркавалася, што яна паспрабуе дасягнуць каляарбітальных хуткасцяў і выведзе на арбіту 10 імітатараў касмічных апаратаў. Гэта была першая спроба ракеты вывесці груз у космас.

Але крыху менш чым праз 8,5 хвілін пасля пачатку місіі SpaceX страціла сувязь са Starship. Каментатары запуску заявілі, што апарат "згубіўся".

Пазней Ілан Маск апублікаваў на сваёй старонцы ў X відэа з абломкамі, якія падаюць з неба, заявіўшы, што "поспех нявызначаны, але забаўка гарантаваная".

У пазнейшым допісе Маск сказаў, што папярэдне чыннікам аварыі стаў выцек кіслароду/паліва.

У той жа час SpaceX здолела вярнуць назад на Зямлю ніжнюю частку ракеты.

Абломкі ракеты ўпалі ў Атлантыку. Пры гэтым Федэральная ўправа грамадзянскай авіяцыі заявіла, што была вымушаная змяніць маршруты самалётаў у гэтым раёне.

«Камерцыйныя рэйсы, якія выконваюцца JetBlue Airways Corp. і American Airlines Group Inc., былі вымушаныя прыняць меры, каб пазбегнуць наступстваў», - піша Bloomberg.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках