17 студзеня 2025, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: ЗША «выціснуць» Расею да капейкі

11
WSJ: ЗША «выціснуць» Расею да капейкі

Як Крэмль прымусяць заплаціць за аднаўленне Украіны.

ЗША могуць прымусіць Расею кампенсаваць шкоду, нанесеную Украіне, калі Дональд Трамп вернецца да ўлады. Аб гэтым пішуць Ніл Фергюсан, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Гувера, і Крыс Мілер, прафесар Універсітэта Тафтса, у сваёй калонцы для The Wall Street Journal.

«Ключ да гарантавання бяспекі Еўропы з меншымі выдаткамі для падаткаплацельшчыкаў ЗША можа знаходзіцца на рахунках у еўрапейскіх банках. Захад замарозіў амаль 300 мільярдаў даляраў расейскіх валютных актываў, але ўпартасць Еўропы не дазволіла выкарыстоўваць гэтыя сродкі для кампенсацыі Украіне страт ад вайны. Абраны прэзідэнт Трамп павінен намагаць на мабілізацыі рэзерваў Крамля для фінансавання аднаўлення Украіны і будучых закупак зброі», - адзначылі аўтары.

Сёння, паводле звестак Сусветнага банка, эканамічныя страты Украіны, выкліканыя расейскай агрэсіяй, перавышаюць $650 мільярдаў. З іх $150 мільярдаў - прамыя разбурэнні.

"Украіне спатрэбяцца замежныя сродкі такога маштабу для аднаўлення і яшчэ больш для пераўзбраення за кошт пастаянных закупак заходняй зброі", - гаворыцца ў публікацыі.

На думку экспэртаў, самы відавочны шлях для кампенсацыі страт - гэта выкарыстанне замарожаных расейскіх актываў. Цяпер разблакавана толькі $50 мільярдаў, тады як большасць сродкаў застаюцца недаступнымі з-за супраціву еўрапейскіх супольнікаў.

Акрамя гэтага, Мілер і Фергюсан вылучылі ТОП-5 фактараў, якія робяць гэты момант ідэальным для актывізацыі намаганняў кампенсацыі:

Вяртанне Дональда Трампа. Як дасведчаны перагаворшчык, ён зможа ціснуць на еўрапейцаў, якія асцерагаюцца яго смелых дзеянняў.

Пераўтварэнне актываў. Замарожаныя сродкі пераважна пераведзеныя ў гатоўку, што дае ЗША і Вялікабрытаніі больш магчымасцяў для аўтаномных пастаноў.

Юрыдычная аснова. Рэзервы можна выкарыстоўваць, не парушаючы міжнароднага права.

Паслабленне Расеі. Масква ўжо не мае дастатковых інструментаў для сур'ёзнай эканамічнай адплаты.

Змяненне пазіцыі Еўропы. Усё больш еўрапейскіх урадаў падтрымліваюць ідэю доўгатэрміновага фінансавання Украіны.

Рэзюмуючы, экспэрты падкрэслілі, што зараз ЗША і іх супольнікі маюць унікальную магчымасць забяспечыць справядлівасць для Украіны, выкарыстоўваючы расейскія актывы ў якасці крыніцы кампенсацыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках