Пад Менскам прадаюць утульны дом з лазняй і відам на возера
6- 17.01.2025, 15:45
- 5,882
Да гарналыжнага комплексу ў Сілічах - 12 кіламетраў.
За 30 хвілін ад Мінска прадаецца ўтульны дом у стане заязджай і жыві. Пакупнік атрымлівае загараднае жыллё з мэбляй і бытавой тэхнікай, добраўпарадкаваным пляцам. Бонусам — ацепленая драўляная гасцявая хата-лазня. Realt распавёў, колькі за ўсё гэта просяць.
Паселішча Чарняхоўскі належыць да Лагойскага раёна, знаходзіцца за 32 кіламетры ад Менска. Месцы маляўнічыя, узгорыстыя, побач з пляцам два невялікія возеры. Да гарналыжнага комплексу ў Сілічах - 12 кіламетраў.
Тут прадаецца дом 2013 пабудовы. Ён драўляны, але па вонкавым выглядзе так і не скажаш - фасад абабіты плітамі ГВЛ і пафарбаваны ў белы колер. Усярэдзіне сцен зашытыя гіпсакардон, што дазволіла стварыць сучасны інтэр'ер. Вокны ПВХ, на даху - андулін.
Агульная плашча - 90 м2. На першым паверсе знаходзяцца вітальня, кухня-гасцёўня з кладоўкай, агульны санвузел і спальня.
На мансардным паверсе размясцілі яшчэ тры жылыя пакоі.
Дом прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай.
Ацяпленне на газе з цёплымі падлогамі на першым паверсе і радыятарамі на другім. Вада з уласнай свідравіны глыбінёй 64 метры. Каналізацыя мясцовая.
Побач з асноўным домам знаходзіцца гасцявы дом з лазняй. Ацяпляецца цёплымі падлогамі і печкай.
Гэта яшчэ не ўсё - на пляцы маецца хлеў з газасілікатных блокаў і уцепленым цокалем. Да яго прымыкае тэраса. У цокалі адрыны размешчаны склеп з асобным уваходам.
Пляц 12,8 соткі абгароджаны і добраўпарадкаваны, выбрукаваны дарожкі, аформлены градкі, высаджаны малады сад.
Увесь гэты загарадны маёнтак ацанілі на 135 000 даляраў.