Украінскі дрон перахапіў выведвальны БПЛА расейцаў
1- 17.01.2025, 18:55
- 3,106
Паветранае супрацьстаянне патрапіла на відэа.
Аператар украінскага зенітнага дрона знішчыў расейскі выведвальны БПЛА на паўднёвым кірунку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс з фрагментамі паветранага супрацьстаяння апублікаваны ў сацсетках. На запісе відаць, што Zala некалькі разоў удала манеўраваў і пазбягаў удару. Зрэшты, дарма.
«Расейскі разведвальны БПЛА Zala уцякаў ад нашага перахопніка, але дарэмна. Сілы абароны Поўдня пазбавілі расейцаў вока ў небе з вашай дапамогай», - адзначаецца ў каментары да відэа.