Аператары дронаў Палка Каліноўскага атакавалі пазіцыі войска РФ
8- 17.01.2025, 19:16
- 3,222
Відэа.
Аператары дронаў беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага атакавалі пазіцыі расейцаў на запарожскім кірунку.
Некалькі паспяховых атак беларускія добраахвотнікі знялі з дапамогай камер БПЛА.
«Аператары FPV-дронаў Палка Каліноўскага паспяхова выконваюць баявыя задачы на Запарожскім кірунку. У выніку: знішчана або выведзена з ладу некалькі 120-мм мінамётаў, 152-мм гаўбіца Д-20, буйнакаліберны кулямёт ДШК», - адзначаюць байцы ў каментары.