18 студзеня 2025, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва падвысіць выдаткі на абарону да 5-6% ВУП

2
Літва падвысіць выдаткі на абарону да 5-6% ВУП
Гітанас Наўседа

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа.

Літва мае намер падвысіць выдаткі на абарону. У перыяд з 2026 да 2030 года на іх будзе выдзяляцца ад пяці да шасці працэнтаў усяго валавога ўнутранага прадукту краіны. Пра гэта ў пятніцу паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Неабходнасць падвышэння ваенных расходаў Наўседа звязаў з расейскай агрэсіяй ва Украіне, якая працягваецца і якая пагражае бяспецы ўсіх еўрапейскіх краін. «Магчымасць расейскай вайсковай агрэсіі застаецца рэальнай, але яна не з'яўляецца непазбежнай. Нам неабходна значна павялічыць нашы намаганні для ўмацавання абароны і стрымлівання, выдзеліць для гэтай мэты больш рэсурсаў, - сказаў прэзідэнт. - Нашы Узброеныя сілы павінны мець неабходнае ўзбраенне, тэхніку, асабовы склад, забеспячэнне, і ўсё гэта павінна быць атрыманае своечасова. Толькі ў гэтым выпадку інвестыцыі ў абарону акупяцца і будуць мець максімальны стрымлівальны эфект».

Міністарка абароны Літвы Давіле Шакаленэ ўдакладніла, што сродкі, якія выдаюцца на абарону, будуць перш за ўсё выдаткоўвацца ў якасці авансавых плацяжоў вытворцам узбраення. Літва мае намер закупіць танкі "Леапард", іншыя платформы цяжкага ўзбраення, сучасныя сістэмы СПА.

На гэты момант ваенныя выдаткі Літвы складаюць блізу 3% ВУП. Калі яны будуць падвышаныя, Літва стане першай еўрапейскай краінай, якая дасягне мэты на 5% ВУП, якія адлічваюцца на абарону, заяўленай абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках