18 студзеня 2025, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Украінскія дроны абрынулі перапрацоўку нафты ў РФ да 12-гадовага мінімуму

16
Reuters: Украінскія дроны абрынулі перапрацоўку нафты ў РФ да 12-гадовага мінімуму

Абрынуўся і экспарт нафтапрадуктаў морам.

Вайна працягвае біць па самай прыбытковай галіне расейскай прамысловасці - нафтавай. У 2024 годзе марскі экспарт нафтапрадуктаў з Расеі абрынуўся больш як на 9%, да 113,7 млн. тон.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

У нафтавікоў Расеі пачалася чорная паласа. Дронавыя налёты Украіны, забарона на экспарт, а таксама рост коштаў сыравіны і вытворчасць моцна б'юць па галіне. Шэраг нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) РФ ужо сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі.

Украіна рэгулярна атакуе з дапамогай БПЛА расейскія НПЗ і нафтабазы. Дзясяткі аб'ектаў паспяхова пашкоджаныя, некаторыя надоўга выведзеныя з ладу. Б'юць украінцы наўмысна па дарагім абсталяванні расейскіх заводаў, замена якога патрабуе шмат часу і сродкаў.

Як вынік аб'ём перапрацоўкі нафты ў Расеі ў мінулым 2024 годзе ўпаў да 267 млн. тон. Гэта самы нізкі паказчык за 12 год.

Абрынуўся і экспарт нафтапрадуктаў па моры. Балтыйскія парты дэманстравалі летась прасяданне на 9%, а чарнаморскія і Азоўскія - на 10%.

“З інфармацыі крыніц на рынку, экспартныя адгрузкі нафтапрадуктаў праз расейскі чарнаморскі порт Туапсэ скараціліся на траціну да 9,1 млн тон праз перабоі ў працы пасля нападаў беспілотнікаў, прыпынення працы НПЗ “Раснафта”, - гаворыцца ў артыкуле.

Зафіксавана скарачэнне экспарту нафтапрадуктаў і ў арктычных партах Расеі Мурманск і Архангельск. Там прасяданне склала за мінулы год ажно 14%, нягледзячы на тое, што лінія фронту знаходзіцца далёка і ўкраінскія БПЛА туды не далятаюць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках