18 студзеня 2025, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяты з пачатку года самалёт расейскай авіякампаніі сутыкнуўся з тэхнічнымі праблемамі ў паветры

2
Пяты з пачатку года самалёт расейскай авіякампаніі сутыкнуўся з тэхнічнымі праблемамі ў паветры

Гаворка ідзе пра лайнер Sukhoi Superjet 100.

Самалёт, які рухаўся рэйсам з Мінеральных Водаў у Ерэван, здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце вылету. Пра гэта паведамляе МНС РФ. Паводле звестак «112», гаворка ідзе пра лайнер Sukhoi Superjet 100 авіякампаніі «Рэд Вінгс» (Red Wings).

Прычынай экстраннага вяртання стала няспраўнасць сістэмы кандыцыянавання, зазначае МНС. На борце знаходзіліся 86 пасажыраў і 4 чальцы экіпажу. Ніхто не пацярпеў.

Гэта ўжо пяты з пачатку года інцыдэнт, калі самалёты расейскіх авіякампаній сутыкаюцца з тэхнічнымі праблемамі падчас палётаў.

11 студзеня ў маскоўскім аэрапорце Унукава экстранна прызямліўся самалёт авіякампаніі UTair, які рухаўся рэйсам Масква – Дубай. Прычынай стала зніжэнне ўзроўню гідраўлічнай вадкасці.

7 студзеня лайнер Boeing 737 той самай авіякампаніі быў вымушаны вярнуцца ва Унукава праз няспраўнасць. Самалёт выконваў рэйс Санкт-Пецярбург – Самарканд.

4 студзеня адразу два расейскія самалёты сутыкнуліся з тэхнічнымі праблемамі падчас рэйсаў: Airbus A321neo авіякампаніі «Уральскія авіялініі», які выконваў рэйс з Шарм-эль-Шэйха ў Екацерынбург; Boeing 737 авіякампаніі NordStar, які рухаўся па маршруце Валгаград – Екацерынбург.

Перад пачаткам поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну расейскі авіяпарк налічваў 1101 пасажырскі самалёт, з якіх 738 былі замежнай вытворчасці (у асноўным Boeing і Airbus). Пасля ўвядзення санкцый пастаўкі новых лайнераў і запчастак да іх спыніліся.

Паводле прагнозаў Мінтранса, праз абмежаванні да 2030 года палова самалётаў перастане лятаць, а даступны парк скароціцца да 319 машынаў. Паскоранае «выбыццё» замежных лайнераў пачнецца ўжо з 2025 года, калі спатрэбіцца правядзенне капітальнага рамонту, папярэджваў раней кіраўнік «Растэха» Сяргей Чэмезаў, звяртаючыся да Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках