18 студзеня 2025, Субота, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: РФ выкарыстоўвае «смешную» тэхналогію Другой сусветнай для фарсіравання рэк

4
Forbes: РФ выкарыстоўвае «смешную» тэхналогію Другой сусветнай для фарсіравання рэк
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Расейцы навальваюць драўляныя насцілы на БТР і скочваюць іх у раку.

Расея выкарыстоўвае даўно забытую тэхналогію Другой сусветнай вайны, каб перасякаць рэкі ў Курскай вобласці.

Як піша аглядальнік Forbes Дэвід Акс, падчас Другой сусветнай вайны некаторыя войскі, напрыклад брытанская, прымацоўвалі металічныя пралёты да верхняй часткі шасі танкаў і выкарыстоўвалі атрыманыя «смешныя масты» хуткай пераправы праз праломы, якія спыняюць транспартныя сродкі на полі бою.

«Праз восемдзесят гадоў у Курскай вобласці на захадзе Расеі расейскія паветрана-дэсантныя войскі разгортваюць мадыфікаваныя дэсантныя машыны БТР-Д такім жа чынам: навальваючы тое, што выглядае як драўляныя насцілы, на 13-тонныя гусенічныя машыны і скочваючы іх у рэкі. Апускаючыся ў гразевыя рэчышчы рэк, імправізаваныя паверхні машынаў выконваюць функцыю мастоў», – піша аналітык.

Як адзначае Акс, БТР-Д найбольш актыўныя на заходнім краі Курскага выступу. Расейскім войскам для таго, каб атакаваць украінскія сілы ў вёсцы Дар'іна і вакол яе, спачатку трэба перасячы раку Снагасць. Аднак украінцы абстрэльваюць цывільныя масты і любыя звычайныя ці пантонныя пралёты, якія будуюць расейскія інжынеры, а таксама нацэльваюцца на спецыяльна пабудаваныя расейцамі маставыя транспарцёры.

Хоць БТР-Д таксама ўразлівыя для ўкраінскіх мінаў, ракетаў, артылерыі і беспілотнікаў, як і любая баявая машына, аднак яны хуткія і здольныя развіваць хуткасць на дарозе блізу 40 міляў за гадзіну. Гэта робіць іх менш уразлівымі, чым сталыя масты ці павольныя інжынерныя машыны, піша аналітык.

«З лістапада ўкраінцы падбілі прынамсі два БТР-Д. Аднак самаробныя машыны не раз дапамагалі расейскім войскам перапраўляцца праз раку Снагасць і пачынаць барацьбу за тэрыторыю вакол Дар'іна», – адзначае ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках