Расея не пусціла ў Беларусь партыю хурмы і мандарынаў
1- 18.01.2025, 12:43
- 1,976
Тавар перавозіўся праз пункт пропуску «Чырвоны Камень».
Грузавы аўтамабіль з 4 тонамі хурмы і мандарынаў спынілі на расейска-беларускай мяжы, паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду.
Тавар перавозіўся праз пункт пропуску «Чырвоны Камень». У час праверкі высветлілася, што кіроўца падаў расейскім кантрольным органам падроблены фітасанітарны сертыфікат.
У выніку вываз з Расеі тавару агульнай вагой 4 тоны забаранілі.