У Расеі адбылося масавае заражэнне гепатытам В і С
9- 18.01.2025, 14:23
- 6,850
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Петрапаўлаўску-Камчацкім.
У сталіцы Камчаткі, Петрапаўлаўску-Камчацкім, кабінет камп'ютарнай тамаграфіі ў анкалагічным дыспансеры часова зачынілі на 30 дзён. Прычынай такой пастановы стала заражэнне амаль 50 чалавек віруснымі гепатытамі В і С пасля наведвання медустановы, паведамляе «Камсамольская праўда – Далёкі Усход» са спасылкай на гарадскі суд.
Паводле звестак, пададзеных прэс-службай суда, Расспажыўнагляд з лістапада 2023 года да снежня 2024 года зафіксаваў 49 выпадкаў заражэння віруснымі гепатытамі сярод пацыентаў дыспансера. З іх у 36 дыягнаставалі вострую форму захворвання (74%), а ў 13 – хранічную (26%).
Усе заражаныя праходзілі кампутарную тамаграфію ў «Камчацкім краявым анкалагічным дыспансеры». Падазрэнні на крыніцу заражэння пацвердзіліся пасля эпідэміялагічнага расследавання. Праверка выявіла шэраг сур'ёзных парушэнняў, сярод якіх – шматразовае выкарыстанне аднаразовых ін'екцыйных інструментаў без належнай стэрылізацыі, што магло стаць прычынай распаўсюджвання вірусаў.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле артыкула аб халатнасці, якая вынікавала праз неасцярожнасць цяжкую шкоду здароўю. Падазраваным пагражае пакаранне ў выглядзе прымусовых працаў тэрмінам да пяці гадоў або пазбаўлення волі на аналагічны тэрмін. «У рамках расследавання праводзяцца следчыя і працэсуальныя дзеянні для вызначэння ўсіх акалічнасцяў здарэння», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве СКР.
У канцы 2024 года стала вядома пра запланаваныя змены ў фінансаванні лекавання гепатыту С праз сістэму абавязковага медыцынскага страхавання (АМС). Замест раней запланаванага павелічэння нарматыў фінансавага забеспячэння пацыентаў з гэтым захворваннем плануецца скараціць на 25 адсоткаў. Між тым паводле вынікаў 2023 года, захворванне на гепатыт С у Расеі вырасла на чвэрць.