Украінскія дэсантнікі падбілі з гранатамёта «маталыгу» РФ і ўзялі акупантаў у палон
- 18.01.2025, 14:48
- 3,420
Аперацыя была праведзеная на Ваўчанскім кірунку.
Украінскія дэсантнікі падбілі «маталыгу» РФ з гранатамёта і ўзялі акупантаў у палон. Аперацыя была праведзеная на Ваўчанскім кірунку.
Пра гэта паведамляюць Дэсантна-штурмавыя войскі (ДШВ) УСУ.
«Вораг спрабаваў прарвацца на бронятэхніцы, аднак адзін з егераў-дэсантнікаў падбіў варожую МТ-ЛБ з гранатамёта», – гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначылі дэсантнікі, ацалелыя расейцы спешыліся і пачалі штурмаваць будынак, у якім ваяры 71-й асобнай егерскай брыгады ДШУ УС Украіны трымалі абарону.
«Егеры выклікалі падмогу і прынялі бой, які доўжыўся блізу трох гадзінаў», – адзначылі ў ДШВ.
Пры падтрымцы байцоў штурмавой групы сяброўскага падраздзялення дэсантнікі зачысцілі будынак і захапілі ў палон 6 расейскіх акупантаў.