Смяротна хворага пуцініста Буйнова тэрмінова прааперавалі
18- 18.01.2025, 15:38
- 17,020
Артысту стала блага напярэдадні Новага года.
У расейскага прапуцінскага артыста, які падтрымлівае ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну Аляксандра Буйнова ўсё мацней пагаршаецца здароўе на фоне анкалогіі.
Як піша расейскі тэлеграм-канал SHOT, Буйнова экстранна прааперавалі ў тэрарыстычнай Маскве.
Гавораць, што спявак траўмаваў пазваночнік. Нібыта Буйноў звярнуўся ў лякарню са скаргамі на моцныя болі ў спіне і нагах пры хадзе ў канцы снежня. Пры абследаванні лекары дыягнаставалі траўму пазваночніка ў раёне паясніцы. Такая звычайна здараецца пры рэзкім няўдалым руху, падзенні ці пры вялікай нагрузцы на спіну.
Буйнова шпіталізавалі і на наступны дзень правялі дэкампрэсіўна-стабілізавальную аперацыю.
Раней стала вядома, што 74-гадоваму спеваку-пуціністу дыягнаставалі апошнюю стадыю раку прастаты і надалі паліятыўны статус.
Таму не выключана, што аперацыя праводзілася якраз праз анкалогію, а не траўму пазваночніка.