18 студзеня 2025, Субота, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты абезгаловілі ўкраінскіх байцоў на тэрыторыі РФ і знялі відэа з пагрозамі

25
Акупанты абезгаловілі ўкраінскіх байцоў на тэрыторыі РФ і знялі відэа з пагрозамі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ваенныя злачынцы заявілі, што яны са 155-й брыгады марской пяхоты.

Расейскія акупанты ў Курскай вобласці маглі абезгаловіць сама менш чатырох украінскіх вайскоўцаў. Відэа з насаджанымі на палкі галовамі яны апублікавалі ў сваіх сацсетках. На гэта звярнуў увагу старшы навуковы супрацоўнік Інстытута знешнепалітычных даследаванняў Роб Лі, піша «Фокус».

«Прарасейскі Telegram-канал апублікаваў некалькі відэа, на якіх відаць двое расейскіх вайскоўцаў з абезгалоўленымі галовамі чатырох украінскіх вайскоўцаў на піках. Ён таксама апублікаваў відэа жорсткага абыходжання з украінскімі ваеннапалоннымі і апаганьвання целаў. Адзін з людзей на відэа (твары закрытыя) кажа, што яны са 155-й асобнай брыгады марской пяхоты», – напісаў Роб Лі.

На двух апублікаваных відэа расейскія акупанты стаяць на фоне галоваў, насаджаных на колы. Паводле іх словаў, гэта галовы ўкраінскіх вайскоўцаў. На адным з ролікаў – дзве галавы, на другім – чатыры. У аднаго з байцоў, якія пазавалі на фоне галоваў, на бронекамізэльцы была нашыўка з лагатыпам «ПВК Вагнера».

Яшчэ ёсць адно відэа з іншай лакацыі, дзе воін у форме без апазнавальных знакаў сякерай адсякае галаву загінуламу вайскоўцу.

«Мы, 155-я брыгада марской пяхоты, першая рота. Хто прыйдзе на нашу зямлю са зброяй, так будзе з кожным», – сказаў ён.

У гэтых роліках расейцы намякаюць, што загінулыя – украінскія абаронцы, якія ўдзельнічалі ў баях на тэрыторыі РФ. Твары ўсіх людзей, якія зняліся побач з забітымі, схаваныя балаклавамі і размытыя.

Украінскі журналіст Юры Бутусаў распаўсюдзіў гэтае (відэа https://t.me/ButusovPlus/16670) у сваім тэлеграм-канале і адзначыў, што яго катэгарычна не варта глядзець людзям са слабой псіхікай.

«Гэтае відэа – адказ расейскіх злачынцаў на шматлікія кадры, дзе вайскоўцаў УС РФ, кінутых на забой Пуціным, ва ўкраінскім палоне лечаць, кормяць і турбуюцца пра іх, каб потым абмяняць», – напісаў журналіст.

Украінскі бок пакуль афіцыйна не каментаваў інфармацыю пра магчымае абезгалоўліванне ўкраінскіх абаронцаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках