У Беларусі рыхтуюць павышэнне пенсійнага ўзросту?
30- 18.01.2025, 20:55
- 24,876
Новаўвядзенне можа закрануць жанчын.
Кіберпартызаны атрымалі некалькі дакументаў за розныя гады, пачынаючы з 2020 года, у якіх чыноўнікі абгрунтоўваюць неабходнасць некалькіх рэформ.
Па-першае, хочуць павысіць пенсійны ўзрост жанчын да 63 гадоў (паэтапна з 2027 да 2033 года). Па-другое, скараціць тэрмін выплат дапамогі па доглядзе першага і другога дзіцяці з трох да двух гадоў. Па-трэцяе, увесці добраахвотныя назапашвальныя пенсіі.
Самі чыноўнікі пішуць, што ў сувязі з напружанай абстаноўкай у грамадстве рэформы трэба ўводзіць паступова і асцярожна. Таму новыя меры ўвесь час адкладаюць: спачатку іх прапаноўвалася ўводзіць з 2023 года, затым - з 2025 года. Цяпер, мяркуючы па некаторых дакументах, перасунулі на 2027 год, каб не супалі з выбарамі.