19 студзеня 2025, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі міліцыя ходзіць па кватэрах украінцаў

11
У Беларусі міліцыя ходзіць па кватэрах украінцаў

Уключаючы тых, хто нарадзіўся ў Беларусі.

У Гомельскай вобласці супрацоўнікі міліцыі пачалі наведваць кватэры ўкраінцаў, у тым ліку тых, хто нарадзіўся ў Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Флагшток».

Людзей, да якіх прыходзяць дадому, папярэджваюць аб недапушчальнасці парушэнняў палітычных артыкулаў КоАП і Крымінальнага кодэкса.

Імаверна, гэта звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца, якія пройдуць праз тыдзень, 26 студзеня. Традыцыйна перад імі рэпрэсіі ўзмацняюцца. З верасня да сярэдзіны лістапада праваабаронцы зафіксавалі 1452 факты затрыманняў, ператрусаў, судоў паводле адміністрацыйных спраў.

Раней праваабаронцамі былі зафіксаваныя абходы грамадзян міліцыяй, якія раней прыцягваліся "за палітыку".

Таксама паведамлялася, што сілавікі ладзілі абыход па арэндных кватэрах і пыталіся ў жыхароў пра планы на дзень выбараў. Пачалося гэта яшчэ ў снежні, а выпадкі фіксуюцца як мінімум у Менску, Магілёве, Мазыры і Бараўлянах.

Нагадаем, у снежні 2024-га праваабаронцам стала вядома, што ў Магілёве і іншых гарадах сілавікі па вечарах абыходзяць адрасы, дзе прапісаныя людзі, якія з'ехалі з Беларусі.

Сілавікоў цікавіла, ці вярнуліся людзі, якія пакінулі краіну, і калі не, ці збіраюцца яны вяртацца. Пры гэтым ператрусаў, праверак і афіцыйных допытаў на месцы не праводзілася.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках