Расейцы кідаюць на штурм украінскіх пазіцый жаўнераў на мыліцах
7- 18.01.2025, 21:38
- 6,596
Відэафакт.
Адпраўка інвалідаў на штурм украінскіх пазіцый набыла масавы характар у расейскім акупацыйным войску.
Кадры аэраразведкі аднаго з расейскіх нападаў дэманструюць, што некаторыя акупанты ўдзельнічаюць у наступе даслоўна на мыліцах, піша ўкраінскі вайсковы карэспандэнт Юры Бутусаў у сваім Telegram-канале.
«Складваецца ўражанне, што Пуцін дазволіў расейскім генералам утылізаваць калек, каб не плаціць пенсіі, таму адпраўка інвалідаў прыняла масавы характар у «другім войску свету», - адзначае журналіст.
Цяпер пад украінскія дроны і набоі расейцы кідаюць нават калек.