19 студзеня 2025, Нядзеля, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкеры «ценявога флоту» РФ «забітыя» ў зародку беспрэцэдэнтным крокам ЗША

2
Танкеры «ценявога флоту» РФ «забітыя» ў зародку беспрэцэдэнтным крокам ЗША

Расейскія караблі ўпершыню патрапілі пад санкцыі яшчэ на стадыі будаўніцтва.

Шэсць танкераў так званага ценявога флоту Расеі, пры дапамозе якога краіна-агрэсар экспартуе сваю нафту ў абыход заходніх санкцый, "забіты" ў зародку ў выніку санкцыйнага ўдару з боку ЗША.

Агляд агенцтвам Reuters амерыканскіх захадаў, уведзеных 10 студзеня, паказаў, што сярод 183 суднаў, якія трапілі пад санкцыі, ёсць шэсць танкераў, якія ўсё яшчэ ўзводзяцца на расейскай суднаверфі "Зорка". Гаворка ідзе пра караблі "Аляксандр Бягроў", "Аляксей Багалюбаў", "Нурсултан Назарбаеў" і яшчэ тры неназваныя танкеры.

Пакупніком першых двух вышэйназваных суднаў значыцца "Савкамфлот", чатырох астатніх – "Раснафтафлот", кампанія якая з'яўляецца падраздзяленнем "Раснафты".

Абодва гэтыя пакупнікі знаходзяцца ў амерыканскім санкцыйным спісе. Такім чынам, амерыканскі бок упершыню ўвёў санкцыі ў дачыненні да караблёў, будаўніцтва якіх яшчэ не завершанае.

Са слоў крыніцы агенцтва, у галіны, якая займаецца продажам нафты з РФ, трапленне згаданых караблёў пад санкцыі можа абцяжарыць для Масквы абгрунтаванне затрат на завяршэнне іх будаўніцтва. У расейскіх кампаніях адмовіліся каментаваць гэтую сітуацыю.

Санкцыі прывядуць да недахопу ў Расеі танкераў для транспартавання яе нафты. Недахоп караблёў ужо стаў прычынай рэзкага росту ставак фрахта ва ўсім свеце, дадае агенцтва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках