19 студзеня 2025, Нядзеля, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над сябрам Лукашэнкі згушчаюцца хмары

2
Над сябрам Лукашэнкі згушчаюцца хмары
Нікалас Мадура

Каманда Трампа хоча змены рэжыму ў Венесуэле.

Новая адміністрацыя абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа хоча, каб венесуэльскі дыктатар Нікалас Мадура, сябар беларускага дыктатара Лукашэнкі, пакінуў пасаду кіраўніка дзяржавы. Аднак пакуль незразумела, якім чынам гэта можа быць рэалізавана.

Аб гэтым паведамляе Axios.

Са слоў дарадцаў Трампа, яго каманда хоча, каб Мадура пайшоў па шляху нядаўна звергнутага сірыйскага дыктатара Башара Асада. Пры гэтым зазначаюць, што змена рэжыму не абавязкова азначае вайсковыя дзеянні.

«Мы былі б зусім не супраць таго, каб Мадура суседнічаў з Асадам у Маскве», - сказала адна з крыніц.

Выданне адзначае, што Венесуэла пры Мадура стала вялізнай праблемай для Лацінскай Амерыкі і ЗША. На яе прыпадае найбуйнейшая сучасная міграцыя ў Заходнім паўшар'і. Такім чынам, за апошняе дзесяцігоддзе ад рэжыму Мадура збеглі амаль 8 млн чалавек.

Акрамя таго, падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі, Трамп абвінаваціў Мадура ў наўмыснай адпраўцы злачынных груповак у ЗША, такіх як Tren de Aragua.

У сераду сенатар ад Фларыды Марка Рубіё, які калісьці стаў мэтай замаху венесуэльскай арганізацыі, заявіў, што Венесуэла, якая багатая на нафту і бедная на грошы, «кіруецца арганізацыяй, якая займаецца наркагандлем і ўзвяла сябе ў ранг нацыянальнай дзяржавы».

Вядома, што Трамп падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміна ўвёў супраць Венесуэлы санкцыі. Аднак зараз незразумела, як ён хоча зрабіць так, каб адхіліць Мадура ад пасады.

Цікавасць Трампа да змены рэжыму ў Венесуэле ўзмацнілася пасля таго, як у аўторак прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прыняў пастанову аслабіць абмежаванні Злучаных Штатаў у дачыненні да Кубы. У той жа час, Трамп лічыць сацыялістычны рэжым Кубы цэнтрам праблем Лацінскай Амерыкі.

Таксама Axios піша, цікавасць Трамп да Венесуэлы з'яўляецца часткай больш шырокай палітыкі нацбяспекі, якая фармуецца. Яго заявы аб куплі Грэнландыі, пагроза вярнуць кантроль над Панамскім каналам праз прысутнасць там Кітая, і ў цэлым такая тактыка - уключала ў сябе здагадкі аб анэксіі Канады і ўварванне ў Мексіку.

У канцы мінулага года нафтавыя кампаніі і фундатары пачалі кампанію ціску, спрабуючы наладзіць дачыненні паміж ЗША і Венесуэлай. Аднак Трамп не выяўляў энтузіязму з нагоды заключэння ўгод з Мадура.

«Нам не трэба купляць энэргію ў Венесуэлы, калі ў нас яе ў 55 разоў больш, чым у іх», - сказаў абраны прэзідэнт ЗША ў мінулым месяцы.

Акрамя таго, вядома, што ў гэтым месяцы Мадура прыстрашыў уварваннем на тэрыторыю ЗША ў Пуэрта-Рыка. Губернатар выспы Джэніфер Гансалес-Калон папрасіла ў сваю чаргу Трампа адрэагаваць, аднак ён пакуль нічога не казаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках