19 студзеня 2025, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў свае прыярытэты ў першы тыдзень на пасадзе прэзідэнта ЗША

13
Трамп назваў свае прыярытэты ў першы тыдзень на пасадзе прэзідэнта ЗША
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: GETTY IMAGES

Палітык плануе падпісаць «рэкордную» колькасць указаў.

Абраны прэзідэнт Дональд Трамп плануе ў першы тыдзень на пасадзе падпісаць «рэкордную» колькасць указаў. Таксама яго прыярытэтамі будуць мігранты і пажары ў Лос-Анджэлесе.

Пра гэта паведамляе NBC News.

Трамп адзначыў, што тэмай яго інаўгурацыйнай прамовы будуць «адзінства і сіла, а таксама слова справядлівасць».

Ён падкрэсліў, што плануе падпісаць «рэкордную» колькасць указаў. На пытанне аб тым, ці ідзе размова аб больш як сотні ўказаў, лідар сказаў: «Ну, прынамсі, у гэтай катэгорыі».

Таксама 47-ы прэзідэнт ЗША плануе наведаць Лос-Анджэлес, дзе агледзіць шкоду ад лясных пажараў. Са слоў Трампа, дэпартацыя нелегальных імігрантаў будзе для яго прыярытэтам.

«Гэта пачнецца вельмі рана, вельмі хутка. Я не магу сказаць, у якіх гарадах, бо сітуацыя мяняецца. І не думаю, што мы мусім казаць, у якім горадзе. Вы ўбачыце гэта на ўласныя вочы. Мы павінны выгнаць злачынцаў з нашай краіны», - сказаў палітык.

Наконт забароны сацсеткі TikTok у ЗША, ён дапусціў адтэрміноўку яе на 90 дзён і дадаў, што абвесціць пастанову ў панядзелак, 20 студзеня.

«Я думаю, што гэта, безумоўна, варыянт, які мы разгледзім. 90-дзённае падаўжэнне - гэта тое, што, здаецца, будзе зробленае, таму што гэта дарэчы. Вы ведаеце, гэта дарэчы. Мы павінны ўважліва на гэта паглядзець», - заявіў Трамп.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках