Тры міністры Ізраіля падалі ў адстаўку
- 19.01.2025, 13:07
- 3,290
На знак пратэсту супраць дамовы з ХАМАС.
Ізраільская ўльтраправая партыя Otzma Yehudit выйшла з кааліцыі на знак пратэсту супраць дамовы з ХАМАС. Тры міністры падалі ў адстаўку.
Пра гэта паведамляе The Time of Israel.
У адстаўку падалі міністр нацыянальнай бяспекі Ітамар Бэн-Гвір, міністр спадчыны Аміхай Эліяху і міністр Негева, Галілеі і нацыянальнай устойлівасці Іцхак Васэрлаўф. Такім чынам яны выйшлі з кааліцыі ўрада Біньяміна Нэтаньяху.
«З гэтага часу партыя Otzma Yehudit не з'яўляецца сябрам кааліцыі», - гаворыцца ў заяве партыі.
Лідар партыі Otzma Yehudit Ітамар Бэн-Гвір заявіў, што спыненне агню з ХАМАС з'яўляецца «поўнай перамогай тэрарызму». У лісце да Нэтаньяху ён падкрэсліў, што ўльтраправыя «не маюць намеру зрынуць урад, але ў ідэалагічных пытаннях будуць галасаваць у адпаведнасці са сваім светапоглядам».
«Мы не вернемся за ўрадавы стол без поўнай перамогі над ХАМАС і поўнай рэалізацыі мэт вайны», - дадаў Бэн-Гір.