Ізраіль афіцыйна абвясціў аб пачатку замірэння ў Сектары Газа
- 19.01.2025, 13:49
- 1,140
Пасля таго, як ХАМАС перадаў спіс першых закладнікаў.
Ізраіль абвясціў аб пачатку замірэння ў Сектары Газа. Спыненне агню стала магчымым пасля таго, як ХАМАС перадаў спіс першых закладнікаў, якіх павінны вызваліць 19 студзеня.
Пра гэта паведамляе The Time of Israel.
Пасля таго, як ХАМАС перадаў спіс закладнікаў, якіх плануецца вызваліць сёння, Ізраіль заявіў, што замірэнне набудзе моц аб 11:15.
Першапачаткова планавалася, што першы этап замірэння пачнецца сёння а 8.30. Аднак яго адклалі праз тое, што ХАМАС зацягнуў з перадачай спісу імёнаў трох жанчын-закладніц, якіх мусяць вызваліць сёння.
Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) заявіла, што працягвала наносіць удары па аб'ектах тэрарыстаў ХАМАС у Сектары Газа цягам апошніх дзвюх гадзін.