NYT: Будучая ўгода Трампа наконт Украіны набывае выразныя абрысы
16- 19.01.2025, 14:23
- 12,290
Названы ключавы момант.
Раней Дональд Трамп неаднаразова абяцаў скончыць вайну ва Украіне за 24 гадзіны, аднак зараз усё выглядае крыху больш складана, бо няма прыкмет таго, што лідар РФ Уладзімір Пуцін пойдзе на саступкі. Аднак, піша The New York Times, папярэднія контуры будучай угоды ўжо вызначаныя.
Як можа выглядаць угода?
Большасць чыноўнікаў Байдэна і Трампа прызнаюць, прынамсі, у прыватным парадку, што Расея, хутчэй за ўсё, захавае свае войскі на прыкладна 20% тэрыторыі Украіны, якую яна зараз акупуе, - у рамках замірэння, падобнага да таго, якое спыніла Карэйскую вайну ў 1953 годзе. Аднак самая складаная частка пагаднення - гэта неабходнасць гарантаваць, што Пуцін не скарыстаецца спыненнем баявых дзеянняў, каб пераўзброіцца, набраць і навучыць новыя сілы, атрымаць урокі з памылак апошніх трох гадоў і зноў уварвацца ва Украіну.
Джэйк Саліван, дарадца Джо Байдэна ў нацыянальнай бяспецы, сцвярджае, што каманда Байдэна правяла мінулы год, «ствараючы архітэктуру» для гарантавання гэтай бяспекі. Але прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што гэта толькі размовы і намагае на тым, што толькі сяброўства ў НАТА ўтрымае Пуціна ад новага нападу.
Будучая ўгода па бяспецы ўжо набывае абрысы
Як піша NYT, спыненне агню можа быць забяспечанае еўрапейскімі міратворчымі сіламі, якія, хутчэй за ўсё, узначаляць брытанскія, нямецкія і французскія войскі.
Пры гэтым, са слоў двух высокапастаўленых чыноўнікаў Байдэна, ключавым момантам будзе тое, ці захоча Трамп захаваць за ЗША іх цэнтральную ролю, якая палягае ў перадачы выведзвестак, зброі і дазволу Украіне наносіць удары па расейскай тэрыторыі. (Трамп выказаў здагадку, хоць і не дакладна, што скасуе гэты дазвол. А яго віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс быў адным з вядучых крытыкаў далейшай амерыканскай падтрымкі ўзбраенняў).
Пры гэтым Саліван намагае на тым, што для Трампа вельмі важна зрабіць тое, што ненавідзяць многія чальцы яго партыі: прадоўжыць ваенную падтрымку. «Добрая ўгода для Амерыкі азначае, што нам патрэбен рычаг», – сказаў ён.
У той жа час расейцы хочуць значна буйнейшай угоды - у якой ЗША выведуць свае ўзбраенні і войскі з Еўропы. І наконт гэтага Трамп усё яшчэ захоўвае маўчанне, адзначае NYT.