ГУВ паказала эксклюзіўныя кадры аперацыі на тэрыторыі РФ
- 19.01.2025, 15:07
- 3,162
Выведнікі перайшлі мяжу і ўступілі ў бой з войскам агрэсара.
Галоўная ўправа выведкі (ГУВ) Мінабароны Украіны апублікавала кадры аперацый на расейскай тэрыторыі.
Ролік 19 студзеня быў абнародаваны на афіцыйным канале выведкі ў Telegram.
Відэа - гэта нарэзка кадраў працы выведвальна-дыверсійных груп ГУВ МА.
Выведнікі перасякаюць расейскую мяжу і ўступаюць у бой з войскам агрэсара.
«Калі варожыя межы - гэта ўмоўнасць… Пераадольваем перашкоды, знішчаем расейскіх захопнікаў», - адзначылі ў выведцы.
Адзначым, што Сілы абароны Украіны не абмяжоўваюцца толькі працай ДРГ на тэрыторыі супраціўніка. З 6 жніўня 2024 года ўкраінскія сілы ўтрымліваюць пад сваім кантролем вялікі плацдарм у Курскай вобласці РФ плошчай амаль 500 кв. км.