Беларускія прадпрыемствы вырабляюць набоі для расейскіх РСЗА «Град»
21- 19.01.2025, 15:42
- 6,376
Імі можна «накрыць» 13 такіх райцэнтраў, як Ворша.
У Беларусі вырабляюць часткі набояў для рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град», паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на звесткі незалежнага расследавання.
Сярод прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці набояў калібраў 122 і 152 мм, расследавальнікі назвалі Беларускі аўтамабільны завод, Беларускі металургічны завод і Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання.
Таксама з расследавання вынікае, што, згодна з планамі 2023 і 2024 года, Беларусь павінна была паставіць у Расею 155 тысяч хваставых і галаўных труб рэактыўнага набою да РСЗА «Град». На падлікі, імі можна «накрыць» 13 такіх райцэнтраў, як Ворша.