«Упершыню праглядаецца смерць рэжыму Лукашэнкі»
15- 19.01.2025, 15:59
- 14,528
Мы знаходзімся на фінальнай стадыі барацьбы.
У штабе Лукашэнкі ў вузкім коле адбылося абмеркаванне «актывізацыі перамоў з Захадам». Дакладвалі Пяткевіч і Рыжанкоў, піша тэлеграм-канал «Беларуская выведка».
Рыжанкоў і Пяткевіч прапанавалі пайсці паводле «кубінскага сцэнару»: паэтапнае вызваленне палітвязняў і «дыялог» з новым дзяржсакратаром Марка Рубіё.
Аўтары канала падкрэсліваюць, што найбліжэйшым часам ключавыя закладнікі рэжыму застануцца за кратамі. Гэта «залаты абменны фонд» для Лукашэнкі. Актывізацыя плана Пяткевіч/Рыжанкова чакаецца вясной.
Лукашэнка ўжо закінуў вуду ў Крэмль і мяркуецца, што ў свой «першы візіт» пасля выбараў ён абмяркуе з расейцамі стратэгію «прыадкрыцця» заслоны на заходнім флангу. Лукашэнка будзе прапаноўваць Пуціну выкарыстоўваць яго ў якасці «траянскага каня» ў ЕЗ.
«Мы паведамляем такую адчувальную інфармацыю публічна, каб папярэдзіць некаторых малахольных «збеглых» ад спроб праявіць эмпатыю і дапамагчы рэжыму па той бок мяжы. Усе «карысныя ідыёты», хто будзе лабіяваць розныя формы паслаблення стаўлення да рэжыму з боку ЕЗ і ЗША - патэнцыйныя калабарацыяністы і памагатыя Лукашэнкі.
Мы знаходзімся на фінальнай стадыі барацьбы і ўпершыню за 30 год праглядаецца смерць рэжыму. Мы гатовыя змагацца да канца. Нам не патрэбная ваша «сентыментальная» дапамога, мы на вайне. Падморгваючы Лукашэнку, спасылаючыся на пакуты зняволеных і народа, вы надаяце нам, беларусам «унутры», мядзведжую паслугу. Не падкідвайце шайбу Лукашэнку, ён вас перагуляе на гэтым полі, як гэта рабіў заўсёды. Толькі татальная ізаляцыя, эканамічны калапс сістэмы і яе наступны распад - адзіны сцэнар свабоды будучых пакаленняў беларусаў. Палітыка «Лукашэнка ферштэйн», якую лабіююць некаторыя ўцекачы-недапалітыкі і іх куратары, а таксама краіны-ізгоі ўнутры ЕЗ, толькі адсуне нашу перамогу на дзесяцігоддзі», - піша «Беларуская выведка».