У Беларусь ідзе цяпло
3- 19.01.2025, 19:05
- 2,746
Да +7.
Стала вядома, што ў Беларусі 20 студзеня пацяплее да +7 градусаў, паведамляе pogoda.by.
Раней мы пісалі аб тым, што мадэль надвор'я прагназуе паступленне ў Беларусь сур'ёзнага цяпла з Азорскіх астравоў 20 студзеня: "Такое цёплае паветра не часта прыходзіць нават летам".
У Белгідрамеце адзначылі, што ў панядзелак надвор'е ў Беларусі пераважна будзе фармаваць вобласць падвышанага атмасфернага ціску. І толькі ўначны час і з раніцы ў паўночных раёнах магчымы ўплыў няўстойлівай паветранай масы.
Цягам дня будзе пахмурна з праясненнямі і, у асноўным, без ападкаў. Ізноў жа толькі ўначы і ў ранішнія гадзіны месцамі ў паўночнай частцы краіны можа быць невялікі дождж. У асобных раёнах магчыма з'яўленне слабага туману, слабага галалёду ўночы і раніцай.
Вецер будзе пераменным і сярэднім. Уначы тэмпература апусціцца да -3 - +3 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца да +1 - +7 цяпла.