19 студзеня 2025, Нядзеля, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з аўкцыёну прадалі надзел рэкордным коштам

5
У Беларусі з аўкцыёну прадалі надзел рэкордным коштам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дзе ён знаходзіцца і ў колькі каштаваў пакупніку?

Гэтымі днямі адбыўся аўкцыён у продажы зямельных надзелаў у прыватную ўласнасць грамадзян Беларусі, піша realt.by.

На ім рэалізоўвалі надзелы для будаўніцтва жылых дамоў у вёсках, размешчаных на тэрыторыі Азярыцка-Слабодскага сельсавета Смалявіцкага раёна Менскай вобласці.

Даражэй за ўсё прададзены пляц №1 з кадастравым нумарам 624883001101000257, які размешчаны ў вёсцы Батурынка на адрасе вуліца Цэнтральная, 13А. Адлегласць населенага пункта ад Менска - блізу 22 кіламетраў. Участак плошчай 10 сотак размешчаны каля ракі Дамелька. Да яго можна падвесці электра-, газа-, водазабеспячэнне і каналізацыю.

Лот ацэнены на 50 000 рублёў. Купіць яго хацелі 14 чалавек, але адзін з іх не прайшоў рэгістрацыю. У выніку таргоў надзел сышоў з малатка 382 100 рублёў, што эквівалентна крыху больш за $110 тысячам.

Такім чынам пабіты рэкорд 2024 года, калі самы дарагі ўчастак быў прададзены ў Ляскоўцы і абышоўся пакупніку $101 тысячу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках