Амерыканскі журналіст: Протас правёў адну з найлепшых гульняў у гэтым годзе
- 19.01.2025, 21:32
- 1,150
Беларускага хакеіста прызналі першай зоркай сустрэчы.
Журналістка The Hockey News Сэмі Зільбер ацаніла гульню беларускага форварда "Вашынгтона" Аляксея Пратаса ў двубоі супраць "Пітсбурга" (4:1), дзе яго прызналі першай зоркай сустрэчы.
“У апошніх пяці гульнях, якія папярэднічалі суботняму матчу, выніковасць Аляксея Протаса крыху знізілася праз пастаянныя змены у топ-6. Але пасля апошняй замены ён нарэшце выйшаў на ранейшы ўзровень.
Уз'яднаўшыся з П'ерам-Люкам Дзюбуа і Томам Уілсанам у другой тройцы, Протас правёў адну са сваіх найлепшых гульняў сёлета. Ён быў актыўны на лёдзе, і ён і яго тройка стварылі нямала момантаў.
У першым перыядзе ён аддаў галявы пас на Джэйкаба Чакрана, а ў другім дадаў свой гол пасля дзейснай перадачы Дзюбуа і Конара Макмайкла.
Цяпер Протас займае другое месца ў камандзе ў спісе снайпераў з 19 галамі ў сезоне і дзеліць 14-е месца ў НХЛ паводле балаў у фармаце 5 на 5. У гэтым сезоне ўраджэнец Беларусі ідзе на паказчык 65 балаў», - адзначыла Зільбер.
У сезоне ў Протаса 46 гульняў, 38 (19 19) балаў, паказчык карыснасці "26", 14 хвілін штрафу.