5 студзеня 2025, Нядзеля, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ кантралююць практычна ўвесь Часаў Яр

2
УСУ кантралююць практычна ўвесь Часаў Яр

Украінскія абаронцы паспяхова адбіваюць атакі акупантаў.

Пад кантролем Узброеных Сіл Украіны знаходзіцца практычна ўвесь горад Часаў Яр Данецкай вобласці. Украінскія абаронцы адбіваюць напады захопнікаў. Як піша «Люстэрка Тыдня», пра гэта заявіў у эфіры тэлемарафона спікер аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца» Віктар Трэгубаў.

«Войскі РФ зачапіліся ў прыгарадзе за каналам Северскі Данец-Данбас... Вораг спрабуе, па-першае, перайсці канал, а па-другое, атакаваць ужо вядомы камбінат вогнетрывалых матэрыялаў», - падкрэсліў ён.

З яго слоў, інтэнсіўнасць баёў не змяншаецца. Аднак спікер указаў, што магчымасці акупантаў у гэтым раёне крыху абмежаваныя.

Прадстаўнік прэс-службы 24-й асобнай механізаванай брыгады ім. Караля Данііла Андрэй Палухін адзначыў, што пад Часавым Ярам расейцы знізілі цягам апошняга тыдня інтэнсіўнасць удараў кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі, у той жа час яны актыўна ўжываюць дроны розных тыпаў і артылерыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках