БДУІР запляміў сябе ганебным супрацоўніцтвам
10- 2.01.2025, 20:41
- 8,912
Менская ВНУ падпісала дамову з расейскай ВНУ, якая спрыяе вядзенню вайны супраць Украіны.
Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве падпісалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт, паведаміла 2 студзеня прэс-служба расейскай ВНУ.
Сцвярджаецца, што бакі будуць супрацоўнічаць «у інтарэсах развіцця Цэнтра паўправадніковага матэрыялазнаўства НаўДУ».
Прарэктар у знешніх сувязях і міжнароднай дзейнасці НаўДУ Настасся Новікава заявіла, што ў БДУІР ёсць «велізарны досвед адукацыйнай і навуковай працы ў сферы радыёэлектронікі», а таксама наладжанае супрацоўніцтва з ВНУ Кітая.
ВНУ маюць намер абменьвацца студэнтамі і арганізоўваць стажыроўкі аспірантаў радыётэхнічных спецыяльнасцяў.
Праведзены «Позiркам» аналіз паведамленняў прэс-службы НаўДУ сведчыць, што гэтая расейская ВНУ актыўна спрыяе вядзенню РФ вайны ва Украіне.