Сястра Кім Чэн Ына заявіла пра хлусню Лукашэнкі
47- 20.01.2025, 14:13
- 43,818
Менавіта дыктатар шукае сустрэчы з кіраўніком КНДР.
Намесніца дырэктара Аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Працоўнай партыі Паўночнай Карэі Кім Ё Чжон, сястра дыктатара Кім Чэн Ына, заявіла пра хлусню Лукашэнку, піша выданне Nknews.
Яе абурыла заява Лукашэнкі ад 17 студзеня, у якой КНДР была названая сярод дзяржаў, якія накіравалі Беларусі "свае прапановы аб арганізацыі сустрэч на вышэйшым узроўні для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва".
Кім Ё Чжон намагае на тым, што такая прапанова з Пхеньяна не паступала, а вось афіцыйны Менск ужо як мінімум два гады спрабуе арганізаваць сустрэчу яе брата з Лукашэнкам.
Галоўная прапагандыстка КНДР паставіла перад Менскам задачу, з якой мясцовых уладам будзе справіцца даволі складана: калі яна хочуць развіваць супрацоўніцтва з КНДР, то ім трэба паводзіць сябе "праўдзіва і адкрыта".
“Так выглядае страва “помста па-пхеньянску” - адказ на развагі Лукашэнкі аб адсутнасці войскаў Паўночнай Карэі ў Курскай вобласці тры месяцы таму”, - піша беларускі палітолагАляксандр Фрыдман.