У турэцкай Анталлі памёр беларус
1- 20.01.2025, 19:50
- 9,738
Што вядома.
Грамадзянін Беларусі памёр у Анталлі 19 студзеня, паведамілі Tochka.by ў МЗС.
Амбасада ўжо звязалася з сям'ёй мужчыны, каб садзейнічаць у рэпатрыяцыі цела на радзіму.
Якія-небудзь падрабязнасці ведамства не раскрывае - паведамляецца, што абставіны смерці беларуса ўдакладняюцца.
Паводле звестак турэцкага агенцтва IHA, трывогу забілі сябры мужчыны: беларус доўга не адказваў на паведамленні ў WhatsApp.
«Калі яго сябры пастукалі ў дзверы, але не атрымалі адказу, яны ўвайшлі ў дом з запасным ключом і знайшлі [яго. - Заўвага] нерухомым і залітым крывёй на канапе ў пакоі», - паведамляе IHA.
Цяпер прычына смерці мужчыны высвятляецца турэцкімі праваахоўнікамі. Партал удакладняе, што ў загінулага быў цыроз печані.