21 студзеня 2025, aўторак, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп абвясціў пра пачатак «залатога веку Амерыкі»

20
Трамп абвясціў пра пачатак «залатога веку Амерыкі»

Таксама прэзідэнт ЗША паабяцаў «гістарычныя ўказы» для «рэвалюцыі здаровага сэнсу».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адразу пасля прынясення прысягі абвясціў пра пачатак «залатога веку Амерыкі».

«Залаты век Амерыкі пачынаецца наўпрост зараз. Наша краіна будзе квітнець на зайздрасць усяму астатняму свету», – сказаў ён у інаўгурацыйнай прамове. Папярэдняе кіраўніцтва краіны ён назваў карумпаваным і няздольным справіцца з крызісамі, з якімі сутыкаюцца ЗША. «Наш урад цяпер не ў стане развязаць найпрасцейшы крызіс у сябе дома, але прадаўжае ўвязвацца ў шэраг катастрафічных падзей замежжа», – падкрэсліў ён.

«Я вяртаюся на пасаду прэзідэнта з упэўненасцю і аптымізмам у тое, што мы знаходзімся на пачатку захапляльнай новай эры нацыянальнага поспеху. Краіну захліствае хваля пераменаў», – сказаў Трамп.

Трамп таксама абвясціў, што сёння, 20 студзеня, падпіша «серыю гістарычных выканаўчых указаў». Паводле словаў Трампа, яны патрэбныя для запуску працэсу поўнага «аднаўлення Амерыкі» і для «рэвалюцыі здаровага сэнсу».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках